Загавары ![]() | Ад зубоўПершым разам, лепшым часам, ранняю зарою, добраю парою, зоры-зараніны, божыя памашніцы. Сама я прыступаю, Госпада Бога і Прачыстую Маці на помач прызываю. - Зубы-зубы, з чаго ж вы змяніліся? - З вады, з яды. Прыдумчывыя, прыгаворчывыя, прыстрэчныя, прысмешныя. - Маладзік-маладзік, у цябе рог залаты. Ты ў моры купаўся і нам паказаўся. Ці быў ты на тым свеце? -Не. -Ці бачыў майго дзеда? -Не. - Хай у (імя) не баляць і не шчымяць. Як на небе ясны месяц, а ў моры белы камень, а ў полі шэры заяц, як гэтым тром асобам за сталом не сядзець, судоў не судзіць, так у рачыстай, хрышчонай (імя) зубам не балець. Чытаць тры разы, сплёўваць цераз левое плячо. |
![]() |